Нацыянальны парк Прыбалатанскага ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны парк Прыбалатанскага ўзвышша
Kis-Balaton1.JPG
Кіш-Балатан
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне

Венгрыя

Плошча

570 км²

Дата заснавання

1997

Унутранае возера на Ціхані

Нацыянальны парк Прыбалатанскага ўзвышша (венг.: Balaton-felvidéki Nemzeti Park) — нацыянальны парк у паўднёва-заходняй частцы Венгрыі, у Цэнтральна-Задунайскім краі на тэрыторыі медзье Зала і Веспрэм. Плошча нацыянальнага парку складае 570 км². Парк заснаваны ў 1997 годзе.

Нацыянальны парк размешчаны на поўнач ад возера Балатан, у горах Бакань, і цягнецца вузкай паласой уздоўж усяго возера ад Балатанфюрэда да Кестхея. Шырыня парку складае ад 1 да 15 кіламетраў. Найбольш цікавымі месцамі парку з'яўляюцца паўвостраў Ціхань, пячоры Тапальцы, басейны рэк Тапальца і Калі, горы Паўднёвага Баканя і забалочаная тэрыторыя ў вусце Залы — Кіш-Балатан (Малы Балатан).

Тэрыторыя парку гарыстая, ландшафт — вулканічны. Тут размешчана мноства патухлых вулканаў, былых гейзераў, кратараў, выхадаў лавы, што маюць парой вельмі мудрагелістыя формы. Самы вялікі базальтавы «арган» размешчаны на гары Сент-Дзьёрдзь. За гэтай гарой, побач з горадам Тапальца знаходзіцца ўваход у пячоры з падземнымі азёрамі, выяўленыя толькі ў 1903 годзе.

У парку расце мноства рэдкіх раслін, з іх дзвесце відаў знаходзяцца пад аховай, а дзевяць пад узмоцненай аховай. Жыве вялікая колькасць птушак і рэдкіх жывёл. Унутраныя азёры паўвострава Ціхань і Кіш-Балатан адыгрываюць важную ролю ў сезонных міграцыях пералётных птушак, якія выкарыстоўваюць іх для адпачынку.

Запаведны луг Шашдзі з'яўляецца адзіным у Венгрыі месцам, дзе расце рэліктавая расліна ледавіковага перыяду — Primula farinosa.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.