Нацыянальны тэатр Івана Вазава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны тэатр Івана Вазава
балг.: Народен театър "Иван Вазов"
Будынак тэатра
Будынак тэатра
Заснаваны у 1904 годзе
Месцазнаходжанне
Архітэктар Fellner & Helmer[d]
Сайт nationaltheatre.bg

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны тэатр Івана Вазава (балг.: народен театър "Иван Вазов") — нацыянальны драматычны тэатр у сталіцы Балгарыі горадзе Сафіі, названы ў гонар класіка балгарскай драматургіі Івана Вазава. З'яўляецца галоўнай тэатральнай сцэнай Балгарыі.

Нацыянальны тэатр Івана Вазава з'яўляецца найстарэйшым і самым аўтарытэтным тэатрам у Балгарыі пасля вызвалення, ён з'яўляецца наступнікам сталічнай драматычнай групы «Сляза і смех» (балг.: Сълза и смях), якая ў 1904 годзе была ператворана ў Балгарскі нацыянальны тэатр, з 1906 да 1952 года — Нацыянальны тэатр, у 1952-62 гадах зваўся Нацыянальны тэатр Кръстю Сарафов, надалей у 1962 — 77 гады і з 1982 года ўвесь час — Нацыянальны тэатр Івана Вазава.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны тэатр Івана Вазава знаходзіцца ў раскошным адмыслова пабудаваным тэатральным будынку па адрасе: вул. Ігната Дзякана, б. 5, г. Сафія-1000 (Балгарыя).

Будынак тэатра збудаваны ў 1906 годзе па праекце Бюро Фельнер & Гельмер. Пабудова зведала некалькі пажараў, але штораз была рэканструявана.

У наш час Сафійскі Нацыянальны тэатр мае сучаснае абсталяванне і вялікую сцэну на 750 месцаў, таксама камерную залу на 120 месцаў і сцэну на чацвёртым паверсе на 70 пасадкавых месцаў для гледачоў.

У наш час дырэктарам тэатра з'яўляецца Павел Васеў (балг.: Павел Васев).

Будынак тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Нацыянальнага тэатра быў пабудавана непадалёк ад былога княскага палаца ў Сафіі (сёння гэты будынак Нацыянальнай мастацкай галерэі) па праекце аўстрыйскага архітэктарскага бюро «Бюро Фельнер & Гельмер». Будаванне было завершана ў канцы 1906, і ўрачыста адкрыта для выступаў 3 студзеня 1907 года.

У 1923 годзе падчас выставы пачаўся пажар, які нанёс будынку значныя пашкоджанні. Тэатр быў канчаткова адноўлены ў 1929 годзе па праекце нямецкага архітэктара Марціна Дзюльфера, працамі кіраваў балгарскі інжынер-будаўнік Кірыл Чапараў (балг.: Кирилл Чапаров).

Падчас бамбардзіровак Сафіі ў ходзе Другой сусветнай вайны (1943-44) будынку Нацыянальнага тэатра была нанесеная сур'ёзная шкода. Адрэстаўраваны ён быў у 1945 годзе. Апошняя па часе рэканструкцыя тэатральнага памяшкання мела месца ў 1971-75 гады, тады ж была створаная адмысловая камерная зала.

У 2007 годзе ў Нацыянальным тэатры Івана Вазава былі праведзены рамонтныя працы, быў абноўлены фасад, дах, скульптуры і г.д.

У малярстве фасадаў былі скарыстаны фарбы з утрыманнем каўчуку, што павялічвае цягавітасць сцен пры розных пагодных умовах. Пазалочаныя дэкаратыўныя элементы былі наноў пакрыты сусальным золатам.

Нацыянальны тэатр у 1904—1944 гадах[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр у 1907 годзе.

Пасля стварэння тэатра галоўным рэжысёрам тэатра стаў Ёзаф Шаха. У адкрытым 1925 года тэатральнай вучэльні выхоўвалася новае пакаленне таленавітых артыстаў. У 1920 — 30-х гадах, калі дырэктарам амаль 2 дзесяцігоддзі быў Уладзімір Васілеў.

Тэатр у паваеннай БНР[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы ідэалагічную зашоранасць і нагляд, а таксама панаванне ў мастацтве догмаў так званага сацыялістычнага рэалізму, на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Сафіі ў паваенны час былі пастаноўкі высокага мастацкага ўзроўня, галоўным чынам класічныя творы балгарскай і сусветнай драматургіі.

Пасля 1989 года[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 1990-х гадоў дырэктарам тэатра з'яўляецца прафесар Васіль Стэфанаў, з перапынкам на перыяд 2000-03 гадоў.

У выніку дэмакратычных змен, тэатр усталяваў непасрэдныя стасункі з іншымі тэатральнымі калектывамі Еўропы, браў удзел у шэрагу тэатральных фестывалей і конкурсаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.archinform.net/projekte/22556.htm