Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі (алб.: Teatri i Operas dhe i Baletit), TOB) — оперны тэатр у Албаніі, які знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы горадзе Тыране[1]. Тэатр размешчаны ў Палацы культуры Тыраны ў самым цэнтры горада на плошчы Скандэрбега.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі быў заснаваны 29 лістапада 1953 года. Спачатку ўстанова месцілася ў памяшканні Акадэміі музыкі і мастацтваў Албаніі, а праз 10 гадоў (1963) пераехала ў пабудаваны з дапамогай СССР Палац культуры Тыраны  (англ.) ў цэнтры албанскай сталіцы, дзе месціцца і дагэтуль, дзелячы будынак з Нацыянальнай бібліятэкай Албаніі.

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі падпарадкаваны Міністэрству культуры, моладзі і спорту Албаніі і фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту. Станам на 2000-я калектыў тэатра налічваў каля 200 чалавек.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]