Нацыянальны тэатр (Мюнхен)
Нацыянальны тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1818 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | |
Адрас | Max-Joseph-Platz 2 |
Архітэктар | Карл фон Фішэр і Леа фон Кленцэ |
Умяшчальнасць | 2 100 |
Сайт | staatsoper.de/en |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны тэатр Мюнхена (ням.: Nationaltheater München) — оперны тэатр у Мюнхене, размешчаны на плошчы Макса Іосіфа. Тэатр з’яўляецца галоўнай пляцоўкай Баварскай дзяржаўнай оперы і Баварскага дзяржаўнага балета.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва першага опернага тэатра па тыпу парыжскага Адэона было даручана каралём Баварыі Максіміліянам архітэктару Карлу фон Фішэру. Тэатр быў адкрыты ў 1818 годзе, але знішчаны пажарам у 1823 годзе. У 1825 годзе ён быў адноўлены Леа фон Кленцэ, які дадаў у яго афармлення неагрэчаскі стыль.
У 1930 годзе тэатр быў значна зменены і пашыраны і захоўваўся ў такім выглядзе да 1943 года, калі моцна пацярпеў у час бамбардзіроўкі Мюнхена ў гады Другой сусветнай вайны.
Пасля заканчэння вайны тэатр быў зноў адноўлены архітэктарам Герхардам Морыцам Граўбнерам па арыгінальных чарцяжах фон Кленцэ, хоць ранейшы воблік захавалі толькі фае і парадная лесвіца. Тэатр на 2100 пасадачных месцаў адкрыўся 22 лістапада 1963 г. з паказам Вагнераўскай оперы «Нюрнбергскія майстарзінгеры».
За гады існавання тэатра многія знакамітыя нямецкія кампазітары ставілі там свае оперы. Вагнер прадстаўляў публіцы такія свае шэдэўры як «Золата Рэйна» і «Валькірыя», а Штраўс — «Дзень міру» і «Капрычыа».