Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Дніпроўская палітэхніка»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Дніпроўская палітэхніка»
Національний технічний університет «Дніпровська політехніка»
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Національний технічний університет «Дніпровська політехніка»
Міжнародная назва Dnipro Polytechnic National Technical University
Заснаваны 1899
Тып палітэхніка
Рэктар Аляксандр Азюкоўскі[d]
Студэнты 12 000
Дактары 200
Прафесары 200
Выкладчыкаў 800
Юрыдычны адрас пр-т Яварніцкага 19, 49027 г. Дніпро, Украіна
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт nmu.org.ua/ua/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Дніпроўская палітэхніка»украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1899 годзе як Екацярынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча. Ад 1912 года - Екацярынаслаўскі горны інстытут імператара Пятра I. У часы СССР - Днепрапятроўскі горны інстытут. У 1993 годзе атрымаў статус дзяржаўнай ВНУ IV ўзроўню і назву - "Дзяржаўная горная акадэмія Украіны". 11 чэрвеня 1997 года акадэмія атрымала статус нацыянальнай. 28 лютага 2002 года яна была рэарганізавана ў Нацыянальны горны універсітэт. У верасні 2017 года рашэннем Вучонага савета пачата працэдура рэбрэндынгу і вызначана новая назва ўстановы.

Універсітэт мае поўны цыкл горна-геалагічных спецыяльнасцяў. У ім працуе звыш 800 выкладчыкаў, сярод якіх каля 200 дактароў навук і прафесараў, 400 кандыдатаў навук, дацэнтаў, члены НАН Украіны і галіновых акадэмій. За 118 гадоў існавання падрыхтавана больш за 80 тысяч спецыялістаў. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 12 тысяч студэнтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут гуманітарных і сацыяльных навук
  • Інстытут эканомікі
  • Інстытут электраэнергетыкі
  • Інстытут прыродакарыстання
  • Інстытут бесперапыннай адукацыі

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт менеджмента
  • Фінансава-эканамічны факультэт
  • Электратэхнічны факультэт
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Механіка-машынабудаўнічы факультэт
  • Факультэт будаўніцтва
  • Факультэт прыродазнаўчых навук і тэхналогій

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]