Перайсці да зместу

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НЦЗПІ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск, Маскоўскі раён, вул. Берсана, д. 1а
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта падрыхтоўка праектаў прававых актаў, правядзенне іх юрыдычнай экспертызы
Тып арганізацыі заканатворчая
Кіраўнікі
Дырэктар Андрэй Мацельскі[1]
Заснаванне
Дата заснавання 1 ліпеня 2024 (0 гадоў таму)
Матчыная арганізацыя Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
center.gov.by

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦЗПІ) — дзяржаўная навукова-практычная ўстанова, якая забяспечвае:

  • падрыхтоўку праектаў прававых актаў;
  • метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю;
  • правядзенне юрыдычнай экспертызы прававых актаў (іх праектаў);
  • афіцыйнае апублікаванне прававых актаў;
  • працу з прававой інфармацыяй, яе распаўсюджванне (прадастаўленне);
  • правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых працаўнікоў вышэйшай кваліфікацыі[2].

Арганізацыя дзейнічае з 1 ліпеня 2024 года, пасля зліцця Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь[2].