Перайсці да зместу

Нацыянальны інстытут спадчыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны інстытут спадчыны
Абрэвіятура NID
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Варшава, Польшча
Адрас вул. М. Каперніка, 36/40
Тып арганізацыі дзяржаўная ўстанова, навукова-даследчы інстытут
Кіраўнікі
Дырэктар Марлена Хапах (з 2024)
Заснаванне
Дата заснавання 1962
nid.pl/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыяна́льны інстыту́т спа́дчыны (польск.: Narodowy Instytut Dziedzictwa, NID) — польская дзяржаўная ўстанова культуры, якая падпарадкоўваецца Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны.

Місіяй інстытута з'яўляецца стварэнне асноў для ўстойлівай аховы культурнай спадчыны шляхам збору і распаўсюджвання ведаў пра помнікі, вызначэння стандартаў іх аховы і кансервацыі, а таксама фарміравання грамадскай свядомасці з мэтай захавання культурнай спадчыны Польшчы для будучых пакаленняў. Інстытут выдае штоквартальны часопіс «Ochrona Zabytków».

Інстытут з'яўляецца правапераемнікам Цэнтра дакументацыі помнікаў (польск.: Ośrodek Dokumentacji Zabytków), створанага ў 1962 годзе[2].

У 2002 годзе ў выніку аб'яднання Цэнтра дакументацыі помнікаў і Цэнтра аховы гістарычнага ландшафту быў створаны Нацыянальны цэнтр даследавання і дакументацыі помнікаў (польск.: Krajowy Ośrodek Badań i Dokumentacji Zabytków, KOBiDZ). 1 студзеня 2011 года KOBiDZ змяніў назву на Нацыянальны інстытут спадчыны[3]. У 2024 годзе НІС быў аб'яднаны з Нацыянальным інстытутам кансервацыі помнікаў у адну ўстанову пад той жа назвай[4].

Інстытут мае тэрытарыяльныя аддзелы ва ўсіх 16 ваяводствах, а таксама палявыя майстэрні ў Тшэбінах, Замасці і парку Мускаў у Ленкніцы.

Інстытут выконвае наступныя задачы:

  1. ↑ Digital Science GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. ↑ Narodowy Instytut Dziedzictwa - 50 lat misji (польск.). — Warszawa, 2012. — С. 62-64. — ISBN 978-83-63260-15-6.
  3. ↑ Zarządzenie nr 32 Ministra Kultury i Dziedzictwa Narodowego z dnia 23 grudnia 2010 roku (польск.).
  4. 1 2 Połączenie Narodowego Instytutu Dziedzictwa i Narodowego Instytutu Konserwacji Zabytków (польск.). gov.pl. Праверана 10 чэрвеня 2024.