Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны ўніверсітэт
«Львоўская палітэхніка»
(НУ ЛП)
Національний університет
«Львівська політехніка»
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Національний університет
«Львівська політехніка»
Міжнародная назва Lviv Polytechnic National University
Заснаваны 7 сакавіка 1816 г.
Рэктар Бобала Юрый Яраслававіч
Рэктар Yuriy Bobalo[d]
Студэнты 35 тыс.
Юрыдычны адрас вул. С. Бандэры 12, Львоў, 79013, Украіна
Узнагароды
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Сайт lp.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» (укр.: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Украіны і Усходняй Еўропы, заснаваная ў 1816 годзе аўстрыйскім імператарам Францам II.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

7 сакавіка 1816 года ў Львове была адкрыта Імператарска-каралеўская рэальная школа. Утрымлівалася рэальная школа за рахунак новаўвядзенага мясцовага прамысловага падатку. У навучальных планах рэальнай школы асноўную ролю адвялі прадметам натуральна-матэматычнага цыклу, чарчэнню, малюнку і вывучэнню замежных моў. Навучальны працэс у рэальнай школе ажыццяўляўся на аснове аўстрыйскіх адукацыйных праграм, якія былі адаптаваныя да мясцовых патрабаванняў. У 1825 годзе у адпаведнасці з дэкрэтам аўстрыйскага імператара Франца І трохкласная Імператарска-каралеўская рэальная школа была рэарганізавана ў Імператарска-каралеўскае вучылішча тэхнічных навук і гандлю. У 1835 годзе вучылішча тэхнічных навук і гандлю ператварылі ў Імператарска-каралеўскую рэальна-гандлёвую акадэмію. Тут у 1841 годзе адкрылі тэхнічны факультэт. У 1844 годзе ў доме Даровскага, што на сённяшняй вуліцы Армянскай 2, была адкрыта Імператарска-каралеўская тэхнічная акадэмія з тэхнічным і гандлёвым аддзеламі (факультэтамі). Яна была адной з першых акадэмічных тэхнічных школ у Еўропе і першай ва Украіне. У 1877 годзе новы навучальны год пад кіраўніцтвам новага рэктара Юльяна Захарэвіча пачалі ў новым корпусе акадэміі (на цяперашняй вул. С. Бандэры). Праект гэтага корпуса і будынка хімічнай лабараторыі выканаў сам рэктар, архітэктар Юліян Захарэвіч. Тады ж акадэмія была перайменавана ў Вышэйшую політэхнічную школу і ўключана ў пералік акадэмічных школ Аўстра-Венгерскай імперыі.

10 ліпеня 1912 лекцыю ў Львоўскай палітэхнічнай школе прачытала Марыя Складоўская-Кюры. Таго ж дня вучоны савет Палітэхнікі ўшанаваў яе званнем ганаровага доктара тэхнічных навук. Яе імя ўвекавечана на ганаровай дошцы дактароў honoris causa Львоўскай палітэхнікі.

З 1921 года ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 года — Львоўскім політэхнічным інстытутам. У чэрвені 1993 года, за год да святкавання свайго 150-годдзя, Львоўскі політэхнічны інстытут атрымаў найвышэйшы ва Украіне — чацвёрты ўзровень акрэдытацыі, статус універсітэта і назву "Дзяржаўны універсітэт "Львоўская палітэхніка". У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага універсітэта. 8 ліпеня 2009 года Кабінет Міністраў Украіны на сваім пасяджэнні надаў Нацыянальнаму ўніверсітэту «Львоўская палітэхніка» статус самакіроўнай даследчай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'єр галоўнага корпуса

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут архітэктуры
  • Інстытут будаўніцтва і інжынерыі навакольнага асяроддзя
  • Інстытут геадэзіі
  • Інстытут энергетыкі і сістэм кіравання
  • Інстытут інжынернай механікі і транспарту
  • Інстытут камп'ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут камп'ютарных тэхналогій, аўтаматыкі і метралогіі
  • Інстытут прыкладной матэматыкі і фундаментальных навук
  • Інстытут тэлекамунікацый, радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі
  • Інстытут хіміі і хімічных тэхналогій
  • Інстытут прадпрымальніцтва і перспектыўных тэхналогій
  • Інстытут ўстойлівага развіцця імя В. Чарнавола
  • Інстытут эканомікі і менеджменту
  • Інстытут правы і псіхалогіі
  • Інстытут гуманітарных і сацыяльных навук
  • Інстытут адміністравання і паслядыпломнай адукацыі
  • Інстытут дыстанцыйнага навучання

Іншыя структурныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Навукова-даследчая частка
  • Украінская акадэмія друкарства
  • Навукова-тэхнічная бібліятэка
  • 8 каледжаў
  • 2 гімназіі
  • 34 вучэбна-лабараторных корпуса
  • 12 інтэрнатаў
  • 3 спартыўна-аздараўленчых лагера для студэнтаў і выкладчыкаў
  • Выдавецтва Нацыянальнага ўнівэрсытэту "Львоўская палітэхніка"
  • народны дом «Просвіта (Львоўскай палітэхнікі)»
  • праектна-канструктарскае аб'яднанне «Палітэхнік»
  • геадэзічны палігон і астранома-геадэзічная лабараторыя

Навучальны працэс[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніверсітэце навучаюцца больш за 35 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па 64 бакалаўрскіх напрамках і 124 спецыяльнасцях, з якіх 123 — магістарскага ўзроўню.

Навучальны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх больш за 300 — дактары навук і больш за 1,2 тыс. — дацэнты, кандыдаты навук. Да навучальнага працэсу прыцягнутыя вучоных з навуковых устаноў НАН Украіны, вытворчых прадпрыемстваў і праектных інстытутаў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]