Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы
Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы | |
---|---|
венг.: Nemzeti Közszolgálati Egyetem | |
| |
Арыгінальная назва | венг.: Nemzeti Közszolgálati Egyetem |
Міжнародная назва | англ.: National University of Public Service |
Заснаваны | 2011 |
Рэктар | Андраш Колтай[d][1] |
Размяшчэнне | Будапешт |
Сайт | uni-nke.hu |
![]() |
Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы (венг.: Nemzeti Közszolgálati Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт быў створаны ў выніку аб’яднання Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Міклаша Зрыньі, Паліцэйскай акадэміі і факультэта дзяржаўнага кіравання Будапешцкага ўніверсітэта Корвіна. Папярэднікам Нацыянальнага ўніверсітэта дзяржаўнай службы лічыцца Венгерская каралеўская ваенная акадэмія «Людавіка», створаная ў 1808 годзе.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт ваенных навук і падрыхтоўкі афіцэраў
- Факультэт праваахоўнай дзейнасці
- Факультэт дзяржаўнага кіравання і міжнародных навук
- Факультэт водных навук
Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]
- Інстытут падрыхтоўкі кіруючых кадраў і бесперапыннай адукацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання
- Інстытут па барацьбе са стыхійнымі бедствамі
- Інстытут стратэгічных студый
- Даследчы цэнтр Ёжэфа Этвеша
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы