Нацыянал-ліберальная партыя (Румынія)
Нацыянал-ліберальная партыя | |
---|---|
рум.: Partidul Național Liberal | |
Лідар | Людовік Орбан і Васіле Блага[d] |
Заснавальнік | Іон Брэціяну[d] |
Дата заснавання | 24 мая 1875 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватыўны лібералізм, нацыянал-лібералізм[d] і праеўрапеізм[d] |
Інтэрнацыянал |
|
Колькасць членаў | 426 556 |
Сайт | pnl.ro (рум.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянал-ліберальная партыя (рум.: Partidul Național Liberal) — кансерватыўная палітычная партыя ў Румыніі. Другая паводле велічыні партыя ў краіне паводле саслоўя на сярэдзіну 2023 года. Лічыцца, што партыя была адноўлена ў сярэдзіне студзеня 1990 года неўзабаве пасля рэвалюцыі 1989 года і звяржэння камуністычнага рэжыму ў Румыніі. Партыя лічыцца пераемніцай буйной палітычнай партыі з такой жа назвай, якая дзеяла ў перыяд з 1875 па 1947 гады ў Каралеўстве Румынія. Грунтуючыся на гэтай гістарычнай спадчыне, яна часта прэзентуе сябе як першую афіцыйна ўтвораную палітычную партыю ў краіне і як найстарэйшую ліберальную партыю ў Еўропе[1].
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Партыя афіцыйна прытрымліваецца дактрыны лібералізму ў формах кансерватыўнага лібералізму[2] і ліберальнага кансерватызму[3], выступаючы за эканамічную і сацыяльную лібералізацыю. Партыя таксама займае праеўрапейскую пазіцыю. У апошнія гады яна больш засяроджваецца на эканамічным лібералізме і мае цягу да пераходу ва ўніверсальную партыю. Акрамя таго, нацыянал-ліберальная партыя таксама падтрымлівае кансерватыўныя ініцыятывы і палітыку, якая скіраваная на маральныя і рэлігійныя аспекты жыцця. У адрозненне ад сваіх заходніх калегаў, партыя мае большыя нацыяналістычныя і традыцыяналісцкія погляды ў сацыяльных пытаннях, як правы ЛГБТ[4].
Зноскі
- ↑ «Antonescu: La 138 de ani de la înființarea sa destinul PNL este strâns legat de evoluția României și de parcursul european» Архівавана 5 красавіка 2023.. Agerpres.
- ↑ Caroline Close (2019). «The liberal family ideology: Distinct, but diverse». In Emilie van Haute; Caroline Close (eds.). Liberal Parties in Europe. Taylor & Francis. — С. 344. — ISBN 978-1-351-24549-4.
- ↑ Nordsieck, Wolfram (2020). «Romania». Parties and Elections in Europe.
- ↑ «Războiul cultural Est-Vest: De care parte se află Iohannis și PNL?». Deutsche Welle.