Начаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Начаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нача
Дата ўтварэння 11 лістапада 1959
Насельніцтва (2009) 1 876
Начаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

На́чаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нача.

Утвораны 17 лістапада 1959 года як Рачканскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ляхавіцкага і Перахрэсцеўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Рачканы, тады ж у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[1]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Буракоўцы, Горка, Паўлюкоўшчына і Свянцецкія[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рачканскага сельсавета 10 населеных пунктаў[3]. 5 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Перахрэсце[4]. 4 чэрвеня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Начаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Нача.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1876 чалавек[5], з іх 82,2 % — беларусы, 13,3 % — палякі, 3,3 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 27. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.