Нача (Крупскі раён)
Аграгарадок
Нача
|
На́ча[1] (трансліт.: Nača) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ад назвы ракі Начы, на якой паселішча ўзнікла.
На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва Нача паходзіць ад старабеларускага тэрміна нача, які азначае «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[3][4][5].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[6], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў). Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[7]. Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок знаходзіцца за 14 км у напрамку на захад ад горада Крупкі, за 103 км ад Мінска, каля правага берага ракі Нача[8], прыкладна за 2 км у напрамку на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі М1 (E30)[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 год — 538 жыхароў у 201 двары[8].
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Мікалаевіч Харытановіч (1905—1985) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук[10].
- Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў (1907—1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942)[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 252.
- ↑ Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.
- ↑ А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 130-131.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
- ↑ а б БелЭн 2000.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 14. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 233. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 386. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 245. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх