Нача (прыток Бабра)
| Нача | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 80 км |
| Басейн | 526 км² |
| Расход вады | 3,6 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 54°33′38″ пн. ш. 28°54′49″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бобр |
| • Каардынаты | 54°08′07″ пн. ш. 28°55′25″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бобр → Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раёны | Крупскі раён, Барысаўскі раён |
|
|
|
На́ча — рака ў Крупскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Нача даволі распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі.
На думку Аляксандраса Ванагаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1]. Пруская аналогія *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў)[крыніца не пазначана 85 дзён]. Паходжанне кораня not- няяснае, Ванагас супастаўляе яго з лацінскім natō, -āre «плысці, цячы», грэчаскім νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[1]. На думку Вітаўтаса Мажуліса, назва Нача паходзіць ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое ўтворана пашыральнікам -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2].
Зыходзячы з гэтага назва Нача магла значыць «плыткая (рака)» і звязана з хуткасцю рачной плыні.[крыніца не пазначана 85 дзён]
На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва паходзіць ад старабеларускага паняцця нача, якое значыць «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[3][4][5]. Аднак, у Гістарычным слоўніку беларускай мовы слова «нача» не адзначана, а ў Этымалагічным слоўніку беларускай мовы яму даюць зусім іншае значэнне[6].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 526 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Прытокі — Таланка, Блудыня (леваруч), Каўпыніца (праваруч).
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Баркі Халопеніцкага сельсавета Крупскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Вяляцічы Барысаўскага раёна.
Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шырынёй 1—1,5 км. Схілы спадзістыя (вышыня 4—6 м), у нізкай плыні ўмерана стромкія (да 10 м). Абалона двухбаковая, шырынёй 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі, большай часткай адкрытая. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км (ад вытоку да вёскі Вялікія Жаберычы), на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 252.
- ↑ Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.
- ↑ А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 130—131.
- ↑ Нача - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017). verbum.by. Праверана 25 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 245. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.