Перайсці да зместу

Нача (прыток Бярэзіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нача
Характарыстыка
Даўжыня 17,5 км
Басейн 78 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Падбярэззе
  Каардынаты 54°20′25,40″ пн. ш. 28°27′18″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
  Месцазнаходжанне 2,5 км ад вёскі Нежыцы
  Каардынаты 54°26′36,50″ пн. ш. 28°22′16,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Барысаўскі раён
physical
Нача (прыток Бярэзіны)
Нача (прыток Бярэзіны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.

Даўжыня 17,5 км[1]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га).

Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца[2].