Перайсці да зместу

Начка Гінвілавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Начка Гінвілавіч
Даліва
Даліва
Смерць не раней за 1455 і не пазней за люты 1457
Бацька Гінвіл[1]
Жонка Ганна Багдана Карэйваўна[d][2][3]
Дзеці Міхал Нацавіч[d][4][5], Андрэй Нацавіч[d][1], Якуб Нацавіч[d][1], Ян Нацавіч[d][1] і Мікалай Нацавіч[d][1]
Грамадзянства

Начка Гінвілавіч, Нач, Онач, Аначка у хросце Пётр (зг. 1413—1455) — літоўскі баярын, сын троцкага намесніка Гінвіла. Староста берасцейскі (з 1433), кашталян троцкі (1452—1455). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Даліва».

Паводле Длугаша, па смерці Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 годзе, Начка, тым часам староста берасцейскі, быў прыхільнікам укняжання Жыгімонтава сына Міхала і спрабаваў супраціўляцца новаму вялікаму князю Казіміру Ягелончыку. Нягледзячы на гэта, не згубіў пры Казіміры ўраду, а ў 1449 годзе атрымаў ад яго новыя наданні.

Меў сыноў Андрэйку, Міхала і Якуба Начовічаў.

Родзічам Начкі быў, імаверна, і Пётр Лелюш.

  1. 1 2 3 4 5 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 237. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 181. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
  3. ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 237–238, 251. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 55. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5
  5. ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 237, 238. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. 8.