Наша радыё (радыёстанцыя)
| Наша радыё | |
|---|---|
| | |
| Горад | |
| Краіна | |
| Дата пачатку вяшчання | 1998 |
| Каардынаты | 55°47′01″ пн. ш. 37°35′24″ у. д.HGЯO |
| Сайт | nashe.ru |
«Наша радыё» (руск.: Наше радио) — расійская музычная радыёстанцыя, якая транслюе музыку пераважна ў фармаце постсавецкага рускага року. Уваходзіць у склад «Мультымедыя Холдынгу» разам са станцыямі «Radio Jazz», «Rock FM» і інтэрнэт-радыёстанцыяй «Radio Ultra». З 1999 па 2019 год (акрамя 2007) радыёстанцыя штогод праводзіла буйны рок-фестываль «Нашэсце». Акрамя таго, «Наша радыё» транслюе хіт-парад «Чартова дзюжына» і ўручае аднайменную прэмію.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе Міхаіл Козыраў быў звольнены з пасады праграмнага дырэктара радыёстанцыі Maximum. Падчас «вымушанага адпачынку» ён атрымаў ад Барыса Бярэзаўскага прапанову арганізаваць новую радыёстанцыю, у ратацыі якой была б руская рок-музыка, і пагадзіўся. Новая станцыя пад назвай «Наша радыё» пачала працу 14 снежня 1998 года на частаце інфармацыйнай «Радыё НСН» — з песні «У нашых вачах» гурту «Кіно». Далей у эфіры загучалі «Акварыум», «ДДТ», «Аліса» і многія іншыя калектывы.
Фармат «Нашага радыё» быў антытэзай «Рускаму радыё», якое на той момант з'яўлялася адзінай музычнай станцыяй, што транслявала музыку на рускай мове. 10—11 снежня 1999 года ў ДК імя Гарбунова з нагоды першай гадавіны станцыі быў праведзены фестываль «Нашэсце», які ў далейшым стаў штогадовым. Лічыцца, што «Наша радыё» фактычна перазапусціла жанр рускага року, дзякуючы чаму ў Расіі з'явілася новае пакаленне папулярных гітарных гуртоў.
1 лютага 2005 года Міхаіл Козыраў пакінуў пасаду генеральнага дырэктара кампаніі, якая кіравала радыёстанцыяй. Прычынамі свайго сыходу ён назваў нездаволенасць кіраўніцтва эканамічнымі паказчыкамі і ўдзелам Козырава ў іншых праектах на тэлебачанні. Да гэтага моманту станцыя была эканамічна паспяховай: у агульным рэйтынгу радыёстанцый TNS Gallup Media за канец 2004 года «Наша радыё» займала 14-е месца з доляй аўдыторыі 3,5 %.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Радыёстанцыю часта крытыкуюць за аднабокі музычны кансерватызм, з-за чаго аснову эфіру складаюць песні гуртоў 1980-х, 1990-х і 2000-х гадоў. Слухачы і журналісты дакараюць станцыю за тое, што яна, зыходзячы са сваіх музычных пераваг, адмаўляецца даваць эфір некаторым вядомым рок-гуртам (у прыватнасці, называюцца «Сектар Газа», «Грамадзянская абарона», «Тэлевізар»), такім чынам прадстаўляючы аўдыторыі далёка не поўную карціну постсавецкага року.
У 2018 годзе шэраг музычных гуртоў і выканаўцаў адмовіліся ўдзельнічаць у фестывалі «Нашэсце» з-за яго празмернага мілітарысцкага афармлення, абумоўленага супрацоўніцтвам з міністэрствам абароны Расіі.
Хіт-парады
[правіць | правіць зыходнік]«Наша радыё» транслюе штотыднёвы хіт-парад «Чартова дзюжына» і ўручае аднайменную прэмію. Адным з найбольш вядомых праектаў радыёстанцыі стаў хіт-парад «100 лепшых песень рускага року XX стагоддзя», у якім песня «Што такое восень» гурту «ДДТ» заняла другое месца.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт радыёстанцыі (руск.).