Наше время

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наше время
Вокладка альбома «Наше время» ()
музычны альбом Sounduk[d]
Дата выпуску 2013
Запісаны 2013
Жанр рок-музыка
Працягласць 39 хв.
Мова песень беларуская, руская
Лэйбл SoUNDUK
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Sounduk[d]
Том второй
(2013)
Наше времяСом
(2016)

«Наше время» (Том третий) (бел.: Наш час) — альбом беларускага гурта «Sounduk», выдадзены ў 2013 годзе.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Альбом з’яўляецца заключнай часткай трылогіі. Афіцыйная прэзентацыя адбылася 30 лістапада 2013 года ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Да выхаду альбома гурт прыдумаў уласны алфавіт і змясціў яго ў буклеце да дыску пад лозунгам «Наше время — наш язык». Аранжыроўкай песень займаўся ўвесь склад гурта.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Меркаванне музычнага крытыка Сяргея Будкіна:

" На дыску «Наше время» няма ніводнага слабага месца. Кожны трэк, ад пранікнёнай «Зимы» да гульлівай «Шагая», — гэта маленькая п’еса, прадуманая да дэталяў, дасканала сыграная (і перажытая!) музыкамі-акторамі. Кожная песьня нібы створаная ў момант максімальнага душэўнага ўздыму, таму альбом можна ўключаць хоць зь якога трэку, парадак тут вялікага значэньня ня мае. "

Музычны журналіст Алег Клімаў, у сваю чаргу, адзначыў, што альбом нагадвае як бы дапіску да папярэдняга альбома, нейкі бонусны дадатак[1]. Музычны журналіст Дзмітрый Падбярэзскі мяркуе, што альбом запісаны «шчыра, чэсна, без прэтэнзій». Ягор Цывілька лічыць, што «альбом падкупае з першай жа песні, якая лёгка змяняе маркотны зімовы настрой».

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Зима» Г. ХітрыкГ. Хітрык 04:02
2. «Мы» Г. ХітрыкГ. Хітрык 03:26
3. «Джальс» Г. ХітрыкГ. Хітрык 03:55
4. «Выше» Г. ХітрыкГ. Хітрык 03:43
5. «Дворники» Г. ХітрыкГ. Хітрык 03:36
6. «Ты» (live)Г. ХітрыкГ. Хітрык 02:25
7. «День дурака» Г. ХітрыкГ. Хітрык 04:38
8. «Давай» Г. ХітрыкГ. Хітрык 03:42
9. «СНД» В. СцебуракаГ. Хітрык 03:49
10. «Наше время» Г. ХітрыкГ. Хітрык 03:38
11. «Шагая» (бонус)Г. ХітрыкГ. Хітрык 02:02
39:38

Выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sounduk «Наше время». Experty.by (27/12/2013). Праверана 7 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]