Наім Фрашэры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наім Фрашэры
Naim Frashëri
Naim Frasheri.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

25 мая 1846(1846-05-25)

Месца нараджэння:

Frashër[d], Përmet District[d], Gjirokastër County[d], Албанія

Дата смерці:

20 кастрычніка 1900(1900-10-20) (54 гады)

Месца смерці:

Стамбул, Асманская імперыя[1]

Грамадзянства:

Ottoman flag.svg Асманская імперыя

Альма-матар:

Teqe of Frashër[d]
Zosimaia School[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, цэнзар, перакладчык

Кірунак:

рамантызм, суфійская паэзія,

Жанр:

лірыка

Мова твораў:

албанская, персідская, турэцкая, грэчаская

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Наім Фрашэры (алб.: Naim Frashëri; 25 мая 1846 — 20 кастрычніка 1900) — албанскі паэт і празаік. Выдатны дзеяч Албанскага нацыянальнага адраджэння. Прызнаны нацыянальным паэтам Албаніі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Албаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэчаскую гімназію, выкладанне ў якой асноўвалася на ідэях французскага Асветніцтва[3], і дзе навучыўся пісаць вершы па-персідску (упершыню яны былі апублікаваны ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Мроі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ і грэчаскую, французскую і італьянскую мовы[4]

Па вяртанні на Радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай албанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створана пры падтрымцы турэцкага ўрада, але пасля ўступіла з ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры пакінуў краіну і адправіўся ў Турцыю, дзе атрымаў пасаду члена цэнзурнай камісіі пры міністэрстве адукацыі Асманскай імперыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцці албанскага народа, спрыяў выданню многіх албанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў не поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы[4]. Наім Фрашэры з'яўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэчаскай мове — «Сапраўднае жаданне албанцаў», удзельнічаў у стварэнні нацыянальных школ у Албаніі, яму належаць першыя албанскія азбукі, кнігі для чытання і падручнікі[5]. Пераклаў Іліяду Гамера[6], таксама перакладаў байкі Лафантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы і ісламскай практыцы.

Асновы творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзве буйныя працы на турэцкай, грэчаскай, персідскай і албанскай мовах. На яго раннія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала персідская літаратура, а таксама французская. Аднак увесь яго творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасць ва ўсім, што існуе ў свеце, яркім пацверджаннем таму могуць служыць яго вершы «Жалейка» і «Свяцільня», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасцю.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  1. KavaidiFarisiyyebertarzinevin (бел.: Граматыка персідскай мовы), Стамбул, 1871.
  2. Ihtiraatvekessfiyyat (бел.: Вынаходствы і адкрыцці), Стамбул, 1881.
  3. Fusulierbea (бел.: Поры года), Стамбул, 1884.
  4. Tahayyülat (бел.: Мроі), Стамбул, 1884.
  5. Bagëti e Bujqësija (бел.: Статкі і збожжавыя), Бухарэст, 1886.
  6. E këndimitçunavet (бел.: Спіс чытання для хлопчыкаў), Бухарэст, 1886.
  7. Istori e përgjithshmepërmësonjëtorettëpara (бел.: Агульная гісторыя для першага курсу), Бухарэст, 1886.
  8. Vjershapërmësonjëtorettëpara (бел.: Паэзія для першага курсу), Бухарэст, 1886.
  9. Dituritëpërmësonjëtorettëpara (бел.: Агульныя веды першага курсу), Бухарэст, 1886.
  10. O alithispothostonSkypetaron (бел.: Сапраўднае жаданне албанцаў), Бухарэст, 1886.
  11. Luletë e Verësë (бел.: Колеры лета), Бухарэст, 1890.
  12. Mësime (бел.: Заняткі), Бухарэст, 1894.
  13. Parajsadhefjalafluturake (бел.: Рай і лятучы свет), Бухарэст, 1894.
  14. Gjithësia (бел.: Сусвет), Бухарэст, 1895.
  15. Fletore e bektashinjët (бел.: Запісібекташы), Бухарэст, 1895.
  16. O eros (бел.: Каханне), Стамбул, 1895.
  17. Iliadh' e Omirit (бел.: Іліяда Гамера), Бухарэст, 1896.
  18. Istori e Skënderbeut (бел.: Гісторыя Скандэрбега), Бухарэст, 1898.
  19. Qerbelaja (бел.: Кербела), Бухарэст, 1898.
  20. Istori e Shqipërisë (бел.: Гісторыя Албаніі), Сафія, 1899.
  21. Shqipëria (бел.: Албанія), Сафія, 1902.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Фрашери Наим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Хто ёсць хто: Наім Фрашэры
  3. Біяграфія Наіма Фрашэры
  4. 4,0 4,1 «Albanian Literature in Translation»
  5. Европейская поэзия девятнадцатого века; Библиотека Всемирной Литературы, серия вторая, том 85 — М: Художественная литература, 1977. — 928 с.
  6. Naim Frasheri was an ethnic Albanian romantic poet

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Европейская поэзия девятнадцатого века; Библиотека Всемирной Литературы, серия вторая, том 85 — Москва: Художественная литература, 1977. — С. 928.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.