Наўёйі Акмяне (літ.: Naujoji Akmenė — у перакладзе Новыя Акмяны) — горад у паўночнай Літве, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Адміністрацыйны цэнтр Акмянскага раёнаШавельскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Наўёйі Акмяне — адзін з самых маладых гарадоў Літвы. Ён узнік вакол буйнога цэментнага завода (ПО «Акмянцэментас»), які быў пабудаваны ў 1952 годзе, назва паходзіць ад горада Акмяны.