На Заходнім фронце без перамен
| На Заходнім фронце без перамен | |
|---|---|
| ням.: Im Westen nichts Neues | |
| | |
| Жанр | roman à clef[d], ваенная проза[d] і гістарычны фікшн[d] |
| Аўтар | Эрых Марыя Рэмарк |
| Мова арыгінала | нямецкая |
| Дата першай публікацыі | 1928[1] |
| Апублікаваны ў | Vossische Zeitung[d] |
| Выдавецтва | Propyläen Verlag[d], Little, Brown and Company[d] і Ullstein Verlag[d] |
| Месца публікацыі | Берлін |
| Ілюстратар | Carl Laemmle[d] |
| Наступны | The Road Back[d] |
«На Заходнім фронце без перамен» або «На Заходнім фронце нічога новага» (ням.: Im Westen nichts Neues — «На Захадзе нічога новага») — раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыя Рэмарка.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу.
Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў.
Беларускае выданне
[правіць | правіць зыходнік]Першы пераклад рамана на беларускую мову выдадзены «Беларускім дзяржаўным выдавецтвам» у 1931 годзе. Пераклад з расійскага выдання быў зроблены Хвядосам Шынклерам[2].
За пераклад браўся Адам Бабарэка, але ў працэсе перакладу рамана Рэмарка расчараваўся ў аўтару і так не скончыў працы[3].
У 2025 годзе ў выдавецтве «Папуры» раман выйшаў у перакладзе з нямецкай мовы, зроблены Сяргеем Матыркам[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.law.duke.edu/cspd/publicdomainday/2024/ Праверана 1 студзеня 2024.
- ↑ На Заходнім фронце без перамен (1931) — Вікікрыніцы . be.wikisource.org. Праверана 15 сакавіка 2025.
- ↑ Выйшаў двухтомнік Адама Бабарэкі . popuri.by. Праверана 15 сакавіка 2025.
- ↑ На Заходнім фронце без перамен — ООО "Попурри" (руск.). popuri.by. Праверана 15 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме На Заходнім фронце без перамен