На Заходнім фронце без перамен (фільм, 2022)
На Заходнім фронце без перамен![]() | |
---|---|
ням.: Im Westen nichts Neues | |
Жанры | ваенны фільм[d], драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
На аснове | На Заходнім фронце без перамен |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | Christian M. Goldbeck[d][3] |
Працягласць | 147 хв. |
Краіны | |
Мовы | нямецкая і французская |
Год | 12 верасня 2022 і 28 кастрычніка 2022[1] |
IMDb | ID 1016150 |
Афіцыйны сайт |
«На Заходнім фронце без перамен» (ням.: Im Westen nichts Neues, англ.: All Quiet on the Western Front, фр.: À l'Ouest, rien de nouveau) — нямецкі антываенны фільм рэжысёра Эдварда Бергера, заснаваны на аднайменным рамане Эрыха Марыі Рэмарка.
Прэм’ера фільма адбылася 12 верасня 2022 года на штогадовым Кінафестывалі ў Таронта. Прэм’ера ў кінатэатрах Германіі адбылася 29 верасня, а сусветная прэм’ера на платформе Netflix прайшла 28 кастрычніка 2022 года.
Фільм атрымаў 14 намінацый на 76-й цырымоніі ўручэння прэміі BAFTA (выйграўшы сем, у тым ліку за найлепшы фільм) і дзевяць на 95-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм, і выйграў чатыры: за найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм, за найлепшую аператарскую працу, за найлепшую арыгінальную музыку і за найлепшая праца мастака. Фільм быў намінаваны ў дванаццаці катэгорыях «Нямецкай кінапрэміі» 2023 года і выйграў восем, уключаючы сярэбраную ўзнагароду[4].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Германская імперыя, вясна 1917 года. Трэці год ідзе кровапралітная вайна. Пад дзеяннем патрыятычнай прапаганды старшакласнік Паўль Боймер разам са сваімі сябрамі-аднакласнікамі адпраўляецца добраахвотнікам на фронт. Натхнёныя праніклівымі прамовамі, юнакі гараць імкненнем перамагчы ворага і ўпэўненыя, што на фронце іх чакаюць слаўныя перамогі і ўзнагароды за праяўлены гераізм. Аднак ваенная рэальнасць аказваецца далёкай ад юнацкіх мрояў. Хлопцы сутыкаюцца са страшнай рэчаіснасцю акопных будняў, паўсюднай жорсткасцю і смерцю. Патрыятычная эйфарыя ў момант выпараецца, пакідаючы месца горкаму расчараванню і паступоваму разуменню, што яны толькі пешкі ў чыёйсьці жорсткай гульні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 лістапада 2022.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.billboard.com/music/awards/2023-oscars-winners-list-1235284408/
- ↑ Im Westen nichts Neues — Awards — IMDb . Праверана 15 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- netflix.com/title/812602… — афіцыйны сайт
- На Заходнім фронце без перамен (фільм, 2022) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2022 года
- Фільмы Германіі 2022 года
- Фільмы-драмы 2022 года
- Фільмы-драмы Германіі
- Ваенныя фільмы Германіі
- Гістарычныя фільмы Германіі
- Экранізацыі раманаў
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы пра Першую сусветную вайну
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове