На апошнім дыханні (фільм, 1960)
| На апошнім дыханні | |
|---|---|
| фр.: À bout de souffle | |
| Жанры | драматычны фільм[1][2][…] і крымінальны фільм[d][1] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Клод Шаброль |
| Працягласць | 87 хв. |
| Бюджэт | 400 000 F[6] |
| Краіна | |
| Мовы | англійская[7] і французская[7] |
| Год | 1960, 5 ліпеня 1960[8] і 16 сакавіка 1960[9] |
| IMDb | ID 0053472 |
«На апошнім дыханні»[10] (фр.: À bout de souffle) — дэбютны поўнаметражны фільм Жан-Люка Гадара. Нараўне з карцінамі «Чатырыста ўдараў» і «Хірасіма, любоў мая» — адзін з першых і найбольш ключавых твораў «французскай новай хвалі». Фільм Гадара зрабіў сапраўдны фурор і выклікаў вялікую ўвагу сваім смелым візуальным стылем, які спалучаў ручную здымку і ірваны мантаж. Уваходзіць у розныя спісы лепшых фільмаў у гісторыі кіно.
Галоўны герой фільма Мішэль Пуакар мае прататыпа — сапраўдны Пуакар у лістападзе 1952 года скраў машыну, каб наведаць сваю хворую маці ў Гаўры, і ў канчатковым выніку забіў паліцэйскага-матацыкліста.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Мішэль — малады злачынец, які імітуе цынічныя звычкі экранных герояў Хамфры Богарта. Сыходзячы ад пераследу на сагнанай машыне, Мішэль забівае стрэлам паліцэйскага, які пераследуе яго. Без гроша ў кішэні ён вяртаецца да сваёй амерыканскай сяброўкі Патрыцыі, студэнткі-журналісткі. Хоць Патрыцыя ўвесь час сумняваецца ў разумнасці сваіх дзеянняў, яна не можа перамагчы сваёй цягі да маладога чалавека. Яны пачынаюць праводзіць час разам, займаючыся сексам, хаваючыся ад паліцэйскіх і крадучы машыны, каб зарабіць грошай на ўцёкі ў Італію. Чым бліжэй паліцыя, тым большая вытрымка патрабуецца ад Мішэля і тым ясней, што дабром яго з Патрыцыяй выхадкі не скончацца…
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 мая 2016.
- ↑ AdoroCinema — 2000. Праверана 13 мая 2016.
- 1 2 3 4 5 Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 13 мая 2016.
- 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/do-utraty-tchu Праверана 13 мая 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 http://www.imdb.com/title/tt0053472/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 3 сакавіка 2025.
- 1 2 Unifrance — 1949. Праверана 29 верасня 2020.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 3 сакавіка 2025.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — артыкул Жан-Поль Бельмандо