На экранах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
На экранах (Беларусi)
Спецыялізацыя: кінематограф
Перыядычнасць: штомесяц
Мова: руская
Заснавальнікі: выдавецтва «Беларускі Дом друку»
Краіна: Flag of Belarus.svg Беларусь
Выдавец: выдавецтва «Беларускі Дом друку»
Гісторыя выдання: жнівень 1957
Дата заснавання: жнівень 1957
Тыраж:
Вэб-сайт: domdruku.by/ru/na-ekrana…

«На экра́нах»беларускі часопіс.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выпускаецца дзяржаўным прадпрыемствам «Выдавецтва „Беларускі Дом друку“».

Заснаваны ў жніўні 1957 года. За мінулыя гады некалькі разоў змянілася назва выдавецтва і выданні, але нязменным заставаўся тэматычны кірунак часопіса: арыентаванне на прапаганду і папулярызацыю кінематографа. Часопіс асвятляе айчыннае і замежнае кіно, папулярнае, элітарнае, класіку і прэм’еры, конкурсы і фестывалі.

Стаяў ля вытокаў стварэння Мінскага МКФ «Лістапад». Мае пастаянную акрэдытацыю на найбольш прыкметных кінафорумах постсавецкай прасторы, а таксама на МКФ класа «А» (Венецыя і Берлін). Абавязковы прыярытэт выдання — беларускае кіно.

Змест часопіса спалучае кіназнаўчыя і папулярныя жанры, фотаматэрыялы, эксклюзіўныя інтэрв’ю з персонамі са свету кіно, выступленні як мэтраў, так і студэнтаў-кінематаграфістаў.

Як інфармацыйны партнёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварае сумесныя акцыі часопіса, кінастудыі і Беларускага саюза кінематаграфістаў: спецыяльныя нумары, прысвечаныя прэм’ерам кінастудыі, майстрам нацыянальнага кінематографа і тэматычныя кінакаляндары.

Рэдкалегія[правіць | правіць зыходнік]

  • Народны артыст Беларусі, кінарэжысёр А. В. Яфрэмаў[ru]
  • музыказнаўца, кіназнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства А. А. Карпілава
  • кіназнаўца, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства А. В. Красінскі
  • генеральны дырэктар Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Р. С. Алейнік
  • тэатразнаўца, доктар філалагічных навук Т. Д. Арлова
  • кіназнаўца, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратурнай крытыкі інстытута журналістыкі БДУ Л. П. Саянкова
  • кіназнаўца, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» А. В. Сідарэнка

Зноскі

  1. Журнал "На экранах", РУП (руск.) . 1info.by. Праверана 28 ліпеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]