Нгаўі
Jump to navigation
Jump to search
Нгаўі фр.: Mont Ngaoui | |
---|---|
Тып | Гара |
Размяшчэнне | 6°45′05″ пн. ш. 14°57′35″ у. д.HGЯO |
Вышыня вяршыні | 1410 м |
Нгаўі (фр.: Mont Ngaoui) — гара на мяжы ЦАР і Камеруна.
Вышыня над узроўнем мора — 1410 м, вышэйшы пункт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Геалагічна адносіцца да пласкагор’я Адамава і складзеная старажытнымі крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі (пераважна гнейсамі).
Адміністрацыйна Нгаўі размешчана ў камерунскім рэгіёне Адамава і прэфектуры Уам-Пендэ Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.
Раён горы населены народамі, якія гавораць на мовах розных груп бенуэ-кангалезскіх і адамава-убангійскіх моў, а таксама групамі фульбэ.