Нгуен Ван Цхьеу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нгуен Ван Цхьеу
в’етн.: Nguyễn Văn Thiệu
President Nguyen Van Thieu on April 5, 1973 (cropped).jpg

прэзідэнт Паўднёвага В’етнама[d]
14 чэрвеня 1965 — 21 красавіка 1975
Папярэднік Phan Khac Suu[d]
Пераемнік Tran Van Huong[d]

Нараджэнне 5 красавіка 1923(1923-04-05)[1][2][3]
Смерць 29 верасня 2001(2001-09-29)[4][1][…] (78 гадоў)
Жонка Nguyen Thi Mai Anh[d][5]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
ордэн «Легіён пашаны» National Order of Vietnam Military Merit Medal Distinguished Service Order Meritorious Service Medal Gallantry Cross Armed Forces Honor Medal Vietnam Campaign Medal Ваенны крыж
Commons-logo.svg Нгуен Ван Цхьеу на Вікісховішчы

Нгуен Ван Цхьеу, таксама Цхіеу (в’етн.: Nguyễn Văn Thiệu, 5 красавіка 192329 верасня 2001) — ваенны дзеяч і 5-ы прэзідэнт Рэспублікі В’етнам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па веравызнанні быў католікам. Сын дробнага землеўладальніка. У юнацтве ўступіў у антыкаланіальны рух В’етмінь, які ўзначальваў Хо Шы Мін, аднак па меры таго, як апошні пачаў арыентавацца на СССР і камуністычную форму праўлення, парваў з рухам.

У 1949 голзе скончыў Ваенную акадэмію ў Хюэ — сталіцы так званай Дзяржавы В’етнам, якую фактычна абвясцілі французскія каланізатары, аднак фармальным кіраўніком якога быў імператар Бао Дай, і атрымаў званне 2-га лейтэнанта. Да моманту вываду французскіх войскаў (1955), калі была ўтворана Рэспубліка В’етнам, больш вядомая як Паўднёвы В’етнам, меў званне падпалкоўніка.

Быў фармальным кіраўніком дзяржавы пры кіраванні прэм’ер-міністра Нгуен Као Кі ў 1965—1967 гг. на прэзідэнцкіх выбарах 3 верасня 1967 года атрымаў 38% галасоў і быў абраны прэзідэнтам. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1975 г. і пакінуў краіну за некалькі дзён да таго, як перспектыва падзення Сайгона пад ударамі войскаў Паўночнага В'етнама стала відавочнай.

Рэжым Цхьеу абвінавачвалі ў тым, што ён быў больш карумпаваным, чым рэжым яго папярэдніка. Цхьеу стварыў уласную палітычную партыю, засяродзіў уладу ў сваіх руках і зрэзаў паўнамоцтвы кангрэса краіны. У 1971-м адбыліся новыя выбары прэзідэнта, аднак апаненты адмовіліся ў іх удзельнічаць, і Цхьеу быў абраны без альтэрнатыўных кандыдатаў.

У сакавіку 1975 года, на завяршальным этапе В'етнамскай вайны, пасля вываду амерыканскіх войскаў, паўночнав’етнамскае войска аднавілі атакі на Рэспубліку В’етнам, атрымліваючы перамогі на ўсіх франтах і набліжаючыся да сталіцы. Цхьеу звярнуўся за абяцанай дапамогай да ЗША, папрасіўшы, у прыватнасці, у рамках дадзеных пагадненняў вылучыць 500 млн долвраў, аднак Кангрэс ЗША адмовіўся прадастаўляць дапамогу (дамоўленасць аб дапамозе ў выпадку атакі НФВПВ была дасягнута з папярэднім прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам, які да 1975 годзе ўжо сышоў у адстаўку з-за Уотэргейцкага скандалу і не мог паўплываць на рашэнне Кангрэса).

Па меры прасоўвання паўночнав’етнамскіх войскаў з краіны сталі бегчы высокапастаўленыя ваеначальнікі; кампанія была прайграна. 21 красавіка 1975 Цхьеу перадаў свае паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнту Чан Ван Хыонгу і збег з краіны на Тайвань. 30 красавіка 1975 рушыла ўслед безумоўная капітуляцыя Рэспублікі В’етнам.

З Тайваня Цхьеу пераехаў у Вялікабрытанію, дзе жыў у графстве Сурэй і ў Лондане, затым — у ЗША, г. Ньютан, штат Масачусэтс, дзе памёр у 2001-м[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Nguyen Van Thieu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Nguyen Van Thieu // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Nguyen Van Thieu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. В'етнамская Вікіпедыя
  6. Nguyen Van Thieu : Biography(англ.)  (недаступная спасылка). schoolnet.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]