Ндонга (мова)
| Ндонга | |
|---|---|
| Саманазва | Oshindonga |
| Краіны |
|
| Рэгіёны | Авамбаленд |
| Агульная колькасць носьбітаў | 692 230 (2000, даныя WCD); 807 000 (SIL, 2006) |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | нду 475 |
| ISO 639-1 | ng |
| ISO 639-2 | ndo |
| ISO 639-3 | ndo |
| WALS | ndo |
| Ethnologue | ndo |
| IETF | ng |
| Glottolog | ndon1254 |
Ндонга, або ндунга (ндонга: oshindonga), — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Намібіі і поўдні Анголы сярод народа авамба. Мова ндонга з’яўляецца па сутнасці стандартызаваным дыялектам мовы авамба (ашывамба), досыць блізкай мове кваньяма (Ethnologue кажа аб «частковай узаемнаразумеласці»). Па класіфікацыі Гасры належыць да зоны R і кадуецца як R22 (коды ад R20 да R29 адпавядаюць ашывамба ў цэлым).
Ашывамба — найбольш распаўсюджаная хатняя мова ў Намібіі (паводле перапісу 2001 года, на ёй размаўляе дома 49 % насельніцтва краіны), а ндонга, згодна з Ethnologue, самы вялікі дыялект гэтай мовы па ліку размаўлялых.
Ндонга валодае тыповым для моў банту аглюцынацыйных ладам, развітой сістэмай імянных класаў. Як і ў шматлікіх іншых мовах банту заходняй зоны, прэфіксы імянных класаў ндонга маюць аўгмент ў выглядзе дадатковага галоснага: у ндонга гэта амаль заўсёды o (у V класе — e), як і ў іншых блізкароднасных мовах, уключаючы герэра.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
