Неалагізм
Неалагізмы (стар.-грэч.: νέος — «новы», і λόγος — «слова») — гэта словы або выразы, якія з’яўляюцца ў мове ў выніку яе пастаяннага развіцця для абазначэння новых прадметаў, паняццяў, з’яў ці для замены старых. З цягам часу неалагізмы ўваходзяць у актыўны ўжытак, пасля чаго могуць перастаць успрымацца як новыя або ўвогуле перайсці ў шэраг гістарызмаў[1][2].
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Можна выдзеліць шэраг асаблівасцяў, якія маюць неалагізмы:
З’яўляюцца пастаянна[3].
Абазначаюць важныя з’явы, паняцці або прадметы[3].
Пераважна з’яўляюцца назоўнікамі, радзей — прыметнікамі і дзеясловамі. Ніколі — займеннікамі, лічэбнікамі або службовымі словамі[1].
Іхняе распаўсюджанне і замацаванне ў мове залежыць ад словаўтваральнай мадэлі, мілагучнасці, плёну ад карыстання[3].
Неалагізмы апошняга часу часцей з’яўляюцца ў амерыканскім варыянце англійскай мовы, адкуль прыходзяць у іншыя, напрыклад: роўмінг, драйв, эксклюзіў, кастынг, спам, інтэрфейс[3].
Неалагізмы ўзнікаюць дзякуючы:
Развіццю тэхналогій: мадэм, фоташоп, вебкамера;
З’яўленню новых відаў дзейнасці: хакер, менеджар;
Модзе на новыя духоўныя практыкі: фэн-шуй, экстрасэнс)[4].
Класіфікацыя неалагізмаў
[правіць | правіць зыходнік]Неалагізмы падзяляюць на дзве вялікія групы[1]:
Лексічныя — назвы новых прадметаў, з’яў і паняццяў. Напрыклад, брокер, дэпалітызацыя, дэпартызацыя, раздзяржаўленне, спонсар, экстрасэнс[3].
Семантычныя — новыя значэнні вядомых прадметаў, з’яў і паняццяў. Такія неалагізмы абнаўляюць старыя значэнні слоў, якія ўжо былі ў пэўнай мове. Напрыклад: раскруціць — зрабіць папулярным або вядомым; мыш — не толькі жывёла, але і тэхнічнае прыстасаванне для камп’ютара; форум — месца размоў у інтэрнэце, а не толькі з'ява ў Старажытнай Грэцыі[3].
Да асобнай групы адносяцца аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя, або аказіянальныя — іх у пэўным кантэксце ствараюць пісьменнікі або іншыя публічныя асобы[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000—560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т.11) С. 255.
- ↑ неалагізм - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) . verbum.by. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г д е Пазняк, А. А. Катэгорыя неалагізмаў у лексічнай сістэме беларускай мовы / А. А. Пазняк // Функционирование русского и белорусского языков в условиях информатизации общества : сб. тез. докл. 58-й науч. конф. аспирантов, магистрантов и студентов БГУИР, Минск, 18-22 апр. 2022 г. / Белорус, гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск, 2021. — С. 141—142.
- ↑ 9.2 Неалагізмы (руск.). StudFiles. Праверана 12 чэрвеня 2025.