Неатамізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неатамізм (ад імя Тамаша Аквінскага) — афіцыйная філасофія каталіцызму з 1879, сучасная версія тамізму, які ўяўляе сабой хрысціянскую адаптацыю філасофіі Арыстоцеля. Бог ўспрымаецца як першапрычына, рэчы - як злучэнне матэрыі і формы, працэсы - як пераход патэнцыі ў актуальнасць.

Асноўныя прадстаўнікі неатамізмe: Ж. Марытэн, Ф. Ветэр, Э. Жыльсон (Францыя), М. Грабман, К. Беймкер, І. Дэ Фрыз, І. Лоц, К. Райнер, Г.Фальк (Германія), Д. Мерсье , Д. Ніс, Л. Ноэль, М.Де Вульф (Бельгія), А. Джэрэмі, Д. Капела (Італія) і інш.

Асноўныя цэнтры неатамісцкай філасофіі - Акадэмія святога Тамаша ў Рыме і Лёвенскі ўніверсітэт у Бельгіі.