Неатэрыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

НЕАТЭРЫКІ (грэч. νεώτεροι, «новыя паэты») — абагульняючае найменне кола рымскіх паэтаў, актыўных каля сярэдзіны 1 ст. да н.э., якія знаходзіліся пад моцным уплывам эліністычнай паэзіі, перадусім Калімаха. Найзначнейшы з неатэрыкаў — Гай Валерый Катул. Творчасць іншых захавалася толькі ў нешматлікіх фрагментах, аднак з пісьмовых крыніцаў бачна, што ў свой час высока цаніліся таксама прынамсі Гай Гельвій Цына і Гай Ліцыній Кальв. Вядомыя таксама фрагменты з Марка Фурыя Бібакула.