Невада (вадаспад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадаспад Невада

Вадаспад Невада (англ.: Nevada Fall) — буйны вадаспад у верхнім цячэнні ракі Мерсед, які знаходзіцца на тэрыторыі Іасеміцкага нацыянальнага парка ў Каліфорніі (ЗША).

Вышыня падзення вады — 181 м. Верхні пункт вадаспаду знаходзіцца на вышыні 1801 м над узроўнем мора. Вадаспад Невада знаходзіцца ў заходняй частцы невялікай горнай даліны Little Yosemite Valley. З паўночнага (правай па цячэнні ракі) боку над вадаспадам узвышаецца гранітны купал гары Ліберці-Кэп (англ.: Liberty Cap) вышынёй 2157 м.

Ніжэй па цячэнні ракі Мерсед знаходзіцца вадаспад Вернал.