Перайсці да зместу

Невежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Не́вежа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,3[1] м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 1 км
Плошча 0,93 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 79,2 км²
Упадаюць Жэльцанка, ручай
Выцякаюць Невежа
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Не́вежа (Беларусь)
Не́вежа
Не́вежа
Не́вежа (Віцебская вобласць)
Не́вежа
Не́вежа
Map

Не́вежа — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Сосніца, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Полацк.

Гідранімічныя аналагі — назва нёманскай ракі Нявежа, ракі Нявежа (рус. Невежа) на Павоччы (прыток Упы)[2].

На думку В. Жучкевіча, назва возера Невежа верагодна паходзіць ад фінскай асновы nevo — балота[3].

Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1 км, найбольшая глыбіня 3 м, даўжыня берагавой лініі больш за 4,5 км. Плошча вадазбору 79,2 км².

Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышыні вышынёй да 13 м, сярэдне стромкія. На захадзе і поўдні схілы вышынёй да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком.

Возера праточнае. Упадае ручай і на паўночным усходзе рака Жэльцанка, выцякае рака Невежа.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

  1. Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  2. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 70.
  3. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 253.