Невельскі раён (Сахалінская вобласць)
| Невельскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | Магаданскі час[1] і VLAT[1] | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Невельскі раён (руск.: Невельский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён), у межах якой замест скасаванага аднайменнага муніцыпальнага раёна ўтворана муніцыпальнае ўтварэнне Невельская гарадская акруга ў Сахалінскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Невельск. Невельскі раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы вострава Сахалін уздоўж узбярэжжа Татарскага праліва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 5 чэрвеня 1946 года ў складзе Паўднёва-Сахалінскай вобласці Хабараўскага края. 2 студзеня 1947 года Паўднёва-Сахалінская вобласць была скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад Сахалінскай вобласці, якая была выведзена са складу Хабараўскага края. У 1963—1965 гадах раён быў скасаваны.
22 жніўня 1951 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР пастанавіў утварыць Горназавадскі раён з цэнтрам у горадзе Горназаводск, уключыўшы ў яго склад горад Горназаводск, рабочыя пасёлкі Першамайск, Шабуніна і сельскія Саветы Ватуцінскі, Крыльёнскі і Чкалаўскі, вылучыўшы іх з Невельскага раёна. 31 жніўня 1956 года быў скасаваны Горназавадскі раён, тэрыторыя перададзена ў склад Невельскага раёна.
3 сакавіка 2000 года рашэннем раённага Сходу дэпутатаў зацверджаны герб і сцяг муніцыпальнага ўтварэння «Невельскі раён і горад Невельск».
Зноскі
- ↑ а б Federal law of 09.03.2016 No. 59-Fz — 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — Росстат, 2024.