Невельскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Невельскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Пінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Невель
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 красавіка 1959

Не́вельскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Невель.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучаны вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна Вулькаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хойна, сельсавет перайменаваны ў Хойнаўскі, вёска Перахрэсце перададзена ў склад Дубайскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.