Невядомая (карціна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Kramskoy Portrait of a Woman.jpg
Іван Крамской
Невядомая. 1883
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 75,5 × 99 см
Траццякоўская галерэя, Масква
(інв. 5893)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

«Невядомая»[1]карціна рускага мастака Івана Крамскога (1837-1887), напісаная ў 1883 годзе і якая з'яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. Памер карціны — 75,5×99 см[2][3][4].

На палатне намаляваная маладая жанчына, што праязджае ў адкрытым экіпажы па Неўскаму праспекту каля павільёнаў Анічкава палаца. Справа за яе спіной бачны Александрынскі тэатр(руск.) бел.. Яна апранутая па апошняй модзе 1880-х гадоў. На ёй аксамітны капялюшык з пер'ем, упрыгожанае мехам і стужкамі паліто, муфта і тонкія скураныя пальчаткі. Погляд царскі, таямнічы і трохі сумны.

«Яе ўбор — капялюш „Францыск“, аздоблены вытанчанымі лёгкімі пер'ем, „шведскія“ пальчаткі, пашытыя з найтанчэйшай скуры, паліто „Скобелеў“, упрыгожанае сабаліным мехам і сінімі атласнымі стужкамі, муфта, залаты бранзалет — усё гэта модныя дэталі жаночага касцюма 1880-х гг., якія прэтэндуюць на дарагую элегантнасць. Аднак гэта не азначала прыналежнасці да вышэйшага светаа, хутчэй наадварот — кодэкс няпісаных правілаў выключаў строгае прытрымліванне модзе ў вышэйшых колах рускага грамадства»[3].

«Невядомая» лічыцца адным з найбольш значных і вядомых твораў Івана Крамскога. Даўшы палатну такую назву, мастак надаў яму арэол таямнічасці і інтрыгі[5]. У ідэйна-мастацкім плане зместу вобліка «Невядомай», жывапісцу ўдалося стварыць твор, які стаяў на мяжы партрэта і тэматычнай карціны[6].

«Невядомая» да гэтага часу застаецца загадкай мастака. Ні ў лістах, ні ў дзённіках ён не пакінуў згадак пра асобу невядомай.

Існуе непацверджаная легенда, што прататыпам гераіні карціны паслужыла курская дзяўчына, сялянка Матрона Савішна, якая выйшла замуж за двараніна Бястужава (чыё асабістае імя не паказваецца, што пацвярджае легендарнасць гісторыі)[7][8]. Крамской пазнаёміўся з ёй у Санкт-Пецярбургу і быў зачараваны яе прыгажосцю. Але ў прыватным зборы Д. Фрыдрыха ў Празе захоўваецца эцюд, на якім тая ж жанчына намаляваная, мабыць, больш дакладна[9].

У 2013 г. у рамках праекта «Жывапіс 3D» ў двары царскасельскіх Дзяжурных стайняў была ўстаноўлена скульптурная копія карціны працы Аляксандра Таратынава[10].

Зноскі

  1. Партрэт часта памылкова называюць «незнаёмка» з-за аднайменнага верша Аляксандра Блока
  2. Крамской Иван Николаевич — Неизвестная (HTML). Государственная Третьяковская галерея, www.tretyakovgallery.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013.
  3. 3,0 3,1 Иван Николаевич Крамской — Неизвестная (1883) (HTML). rodon.org. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013.
  4. Крамской Иван Николаевич — Неизвестная, 1883 (HTML). www.art-catalog.ru.
  5. Неизвестная (1883), Крамской Иван Николаевич (HTML). www.kramskoy.info.
  6. Крамской Иван Николаевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  7. Курская энциклопедия
  8. Дмитрий Камаренко История любви с печальным концом. Курск дореволюционный. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012.
  9. этюд к картине "Неизвестная". Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012.
  10. Скульптура "Неизвестная" - Занимательный Петербург

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Государственная Третьяковская галерея. Искусство XII — начала XX века. — М.: СканРус, 2007. — С. 166—167. — ISBN 978-5-93221-120-5.
  • Wachtel, Andrew. Plays of ezpectations. — University of Washington Press, 2007. — С. 58. — ISBN 0-2959-8647-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]