Негарэлае
Аграгарадок
Негарэлае
| ||||||||||||||||||
Негарэ́лае[2] (трансліт.: Nieharelaje, руск.: Негорелое) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на р. Ператуць. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Баранавічы. За 10 км на паўднёвы захад ад Дзяржынска, 48 км ад Мінска. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Мінскам, Дзяржынскам, Баранавічамі, Уздой, Стоўбцамі. Насельніцтва 971 чал. (2010)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з 16 ст. як паштовая станцыя на дарозе Менск—Новагародак у Менскім павеце ВКЛ. У 1588 годзе ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў, у XIX — пач. XX ст. належала Чапскім. З 1793 у Расійскай імперыі, у 1871 праз Негарэлае прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. У 1921—1939 савецкая памежная станцыя з заставай і мытняй. З 1924 у Койданаўскім раёне, з 1932 цэнтр сельсавета Дзяржынскага раёна. З 1938 гарадскі пасёлак у Мінскім, з 1939 — у Дзяржынскім раёнах. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі тут канцлагер (філіял лагера ў Масюкоўшчыне). З 2009 г. пасёлак у складзе Негарэльскага сельскага савета.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XXI стагоддзе: 2006 — 1,0 тыс. чал.; 2009 — 979 чал. (1 студзеня)[1], 982 чал. (14 кастрычніка, перапіс)[3]; 2010 — 971 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Завод па вырабе вулляў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Жылыя дамы (19 ст.)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Сцяпанавіч Дземідовіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Минская область. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Негарэлае