Неграмадзяне (Эстонія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пашпарт іншаземца Эстоніі.
Пікет перад прэзідэнцкім палацам у Кадрыёргу ў абарону неграмадзян.

Неграмадзяне Эстоніі (эст. mittekodanikud) — асобы, якія не маюць грамадзянства і пражываюць на тэрыторыі Эстоніі. Статус гэтых людзей рэгулюецца «Законам аб іншаземцах» Эстонскай Рэспублікі ад 1993 года[1]. Большасць неграмадзян — гэта былыя жыхары СССР, якія пражывалі на тэрыторыі Эстоніі і не атрымалі яе грамадзянства пасля распада.

У цяперашні час большасць першапачатковых неграмадзян сталі грамадзянамі Эстоніі[2], частка атрымала грамадзянства іншых краін, астатнія з’яўляюцца апатрыдамі, афіцыйнае эстонскае найменне — «асобы з нявызначаным грамадзянствам» (эст. Määratlemata kodakondsusega isik)[3]. На 1 студзеня 2017 года колькасць апатрыдаў складала 79,438 чалавек (каля 6 % насельніцтва)[4].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць неграмадзян ў Эстоніі пастаянна скарачаецца. З моманту выхаду Эстоніі са складу СССР у 1991 годзе працэс натуралізацыі прайшлі больш за 158 тыс. У 1992 годзе грамадзянства Эстоніі не мелі 32 % жыхароў краіны, у 1999 годзе 26 %, у 2000 годзе — 20 %. Па стане на 1 лютага 2011 г. 8,7 % жыхароў у Эстоніі былі грамадзянамі іншых дзяржаў[5] і 7,1 % — асобамі з нявызначаным грамадзянствам; у краіне на гэты момант пражывала 97 080 чалавек з нявызначаным грамадзянствам і 118 212 грамадзян іншых краін. Да 1 верасня 2012 года ў даных Рэгістра народанасельніцтва МУС Эстоніі колькасць рэзідэнтаў з нявызначаным грамадзянствам складала 92 351 чалавек (6.8 % насельніцтва); 120 989 чалавек былі грамадзянамі іншых дзяржаў. Большасць асоб без грамадзянства нарадзіліся ў Эстонскай ССР[6].

Права[правіць | правіць зыходнік]

На неграмадзян Эстоніі распаўсюджваюцца шматлікія абмежаванні на прафесію, на набыццё нерухомасці і шэраг іншых.

Для неграмадзян, за выключэннем грамадзян краін ЕС, дзейнічаюць абмежаванні на прафесію. Яны не маюць права займаць пасады ў дзяржаўных установах і мясцовага самакіравання (арт. 14 і 15 Закона аб публічнай службе ад 25 студзеня 1995)[7].

Неграмадзяне, якія пражываюць у Эстоніі на падставе часовага віду на жыхарства, абавязаны рэгістравацца ў выпадку выезду з ЭР на тэрмін звыш за 183 дзён, у выпадку нерэгістрацыі іх від на жыхарства анулюецца[8].

Неграмадзяне абмежаваныя ў праве на свабоднае перамяшчэньне ў выніку таго, што пашпарт замежніка не прызнаецца некаторымі дзяржавамі (Ліван, Мадагаскар, Марока, ААЭ, Перу, Чылі, ПАР і інш.)[7].

Перспектывы інстытуту неграмадзянства[правіць | правіць зыходнік]

З 1 студзеня 2016 года згодна папраўцы да закону аб грамадзянстве, дзеці асоб з нявызначаным грамадзянствам, якія нарадзіліся ў Эстоніі, будуць атрымліваць эстонскае грамадзянства з моманту нараджэння ў парадку натуралізацыі. У бацькоў ёсць права на адмову ад эстонскага грамадзянства. Пры гэтым усе дзеці да 15 гадоў з нявызначаным грамадзянствам, якіх на канец 2015 года было 716 чалавек, таксама атрымліваюць эстонскае грамадзянства ў тым жа парадку[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://amnesty.org.ru/system/files/estonia_discrim_report_2006.pdf Архівавана 26 кастрычніка 2017.
  2. Citizenship — Estonia.eu Архівавана 27 жніўня 2010.
  3. Дэпартамент грамадзянства і міграцыі: Määratlemata kodakondsus(недаступная спасылка)
  4. https://www.siseministeerium.ee/et/siseturvalisuse-valdkond/kodakondsus-ja-ranne Архівавана 8 лістапада 2018.
  5. Склад Эстоніі па грамадзянству
  6. UN Special Rapporteur on contemporary forms of racism, racial discrimination, xenophobia and related intolerance Report on mission to Estonia, Paragraph 12 (англ.)
  7. а б Институт стран СНГ 2004.
  8. Двойное гражданство(недаступная спасылка). Центр информации по правам человека. Архівавана з першакрыніцы 12-04-18.
  9. Дети родителей с неопределенным гражданством будут получать гражданство по рождению - Delfi. rus.delfi.ee. Праверана 2016-1-14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]