Неданошанае дзіця
Выгляд
Неданошанае дзіця | |
---|---|
![]() Дагляданне неданошанага дзіцяці | |
МКХ-10 | O60.1, P07.3 |
МКХ-9 | 644, 765 |
DiseasesDB | 10589 |
MedlinePlus | 001562 |
eMedicine | ped/1889 |
MeSH | D047928 |
![]() |
Неданошанае дзіця — дзіця, якое нарадзілася заўчасна (22-38 тыдняў цяжарнасці).
У неданошаных дзяцей тонкая, у складкі, скура, на твары маршчыністая, слаба развітыя пазногці, мяккія вушныя ракавіны (усяго больш 50 прыкмет). Мае фізіялагічныя асблівасці — аслабленае дыханне, вяласць, санлівасць, зніжаны імунітэт, тэрмалабільнасць і інш., у выніку — схільнасць да захворванняў. У першыя гады жыцця можа адставаць у фізічным і псіхічным развіцці ў залежнасці ад ступені неданошанасці. Вылучаюць групу глыбока неданошаных дзяцей, сярод якіх высокія паказчыкі захваральнасці і смяротнасці.
Вуходжванне неданошаных дзяцей ажыццяўляецца ў медыцынскіх апаратах (кувезах) у спецыяльных установах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неданошанае дзіця