Недзе ў часе
| Недзе ў часе | |
|---|---|
| англ.: Somewhere in Time | |
| | |
| Жанры | рамантычны фільм, навукова-фантастычны фільм[d], фэнтэзійны фільм, драматычны фільм і фільм пра падарожжа ў часе[d] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| На аснове | Bid Time Return[d] |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 99 хв. |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 1980 |
| IMDb | ID 0081534 |
| Афіцыйны сайт | |
«Недзе ў часе» (англ.: Somewhere in Time) — амерыканская рамантычная фэнтэзійная драма 1980 года рэжысёра Жано Шварца з Крыстаферам Рывам, Джэйн Сеймур і Крыстаферам Пламерам у галоўных ролях.
Фільм вядомы сваёй музыкай, напісанай Джонам Бары, з удзелам піяніста Роджэра Уільямса. Таксама некалькі разоў выкарыстоўваецца 18-я варыяцыя Рапсодыі на тэму Паганіні Сяргея Рахманінава.
Нягледзячы на негатыўныя водгукі крытыкаў і нізкія касавыя зборы ў першапачатковым пракаце, фільм стаў культавым[2][3].
«Недзе ў часе» атрымаў некалькі ўзнагарод, уключаючы прэмію «Сатурн» за найлепшы касцюм, найлепшую музыку і найлепшы фэнтэзійны фільм. Фільм таксама быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшы дызайн касцюмаў.
Фільм адзначаны Амерыканскім інстытутам кінамастацтва ў наступных спісах:
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Малады Чыкагскі драматург Рычард нечакана атрымлівае ад невядомай пажылой дамы старадаўні гадзіннік і заклік «Вярніся да мяне», але не надае гэтаму ніякага значэння. Праз некалькі гадоў ён выпадкова знаходзіць фатаграфію актрысы Эліс Мак-Кена зробленую ў 1912 годзе і разумее, што гэта менавіта тая жанчына ад якой восем гадоў таму ён атрымаў гадзіннік. Выкарыстоўваючы тэорыю аб падарожжах у часе з дапамогай самагіпнозу, Рычард сустракаецца з ёй тварам да твару...
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Slater, Eric. Fans of 1980 'Tear-Jerker' Celebrate Film : Entertainment: Devotees of 'Somewhere in Time' gather in Universal City to honor movie as the pinnacle of romance cinema. (англ.). Los Angeles Times (14 мая 1995). Праверана 20 лютага 2024.
- ↑ Tribune, Chicago. `SOMEWHERE IN TIME` TRAVELERS (англ.). Chicago Tribune (23 кастрычніка 1992). Праверана 20 лютага 2024.
- ↑ AFI's 100 Years...100 Passions Nominees(недаступная спасылка). AFI. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2018. Праверана 19 жніўня 2016.
- ↑ AFI's 100 Years of Film Scores Nominees(недаступная спасылка). AFI. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 19 жніўня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Недзе ў часе на сайце «Internet Movie Database» (англ.)