Недрава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Недрава
Braslav lakes NP path1 view2.jpg
Каардынаты: Каардынаты: невядомы фармат аргументу
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 3 км
Шырыня 2,23 км
Плошча 3,72 км²
Аб'ём 17,8 км³
Даўжыня берагавой лініі 15 км
Найбольшая глыбіня 12,2 м
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць 2 м
Плошча вадазбору 808 км²
Недрава (Беларусь)
Недрава
Недрава
Недрава (Віцебская вобласць)
Недрава
Недрава
Лагатып Вікісховішча Недрава на Вікісховішчы

Не́дрававозера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з возерам Неспіш), за 7 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Маскаўцы. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 3,72 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,23 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,2 м, сярэдняя каля 4,8 м. Даўжыня берагавой лініі 15 км. Аб′ём вады 17,8 млн. м³. Плошча вадазбору 808 км².
Катлавіна Недрава складанага тыпу. Схілы катлавіны, вышыня якіх даходзіць да 10 м, знаходзяцца пад лугам і хмызняком. На поўначы змяшчаецца озавая града вышынёй 15—20 м, парослая рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на поўдні абразійныя. Пойма возера шырынёй 10—100 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, да глыбіні 3—4 м дно ілістае, ніжэй — сапрапелістае. Возера мае 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4 м.

Возера добра праточнае. Пратокай злучана з возерам Поцех, упадае ручай з возера Вера.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, судак, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Па возеры праходзіць турысцкі маршрут. Каля возера вёскі Маскаўцы, Вусце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)