Немянчын (гміна)
| Немянчын | |
|---|---|
| польск.: Gmina Niemenczyn | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у |
1919–1920: Віленская акруга 1920–1922: Сярэдняя Літва 1922–1926: Віленская зямля 1926–1939: Віленскае ваяводства |
| Уключае | 14 грамад, 384 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | Немянчын |
| Дата ўтварэння | 1922 |
| Дата скасавання | 1939 |
| Насельніцтва (1931) | 14 167 |
| Шчыльнасць | 31,3 чал./км² |
| Плошча | 452,3 км² |
Гміна Немянчын (польск.: Gmina Niemenczyn) — былая вясковая гміна на тэрыторыі Віленскай зямлі і Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Літвы). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Немянчын[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да Першай сусветнай вайны была Немянчынскай воласцю ў Віленскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі.
7 чэрвеня 1919 года гміна ўвайшла ў склад утворанай пад кіраўніцтвам Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель Віленскай акругі[2], якая 9 верасня 1920 года была перададзена ў падпарадкаванне Часовага ўпраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[3].
У сувязі з утварэннем Сярэдняй Літвы 9 кастрычніка 1920 года гміна разам з большай часткай Віленскага павета апынулася ў яе складзе[4][5]. 13 красавіка 1922 года гміна ўвайшла ў склад Віленскай зямлі Польскай Рэспублікі[6], пры гэтым Віленскі павет быў аб’яднаны з Троцкім паветам у новы Віленска-Троцкі павет. 20 студзеня 1926 года Віленская зямля была пераўтворана ў Віленскае ваяводства[7], у складзе якога гміна Немянчын існавала да 1939 года.
Па стане на 1 лістапада 1938 года гміна была падзелена на 14 грамад: Антавіль, Бязданы, Гаўштаны, Грыцюны, Майкуны, Немянчын, Падзюны, Подкрыж, Стрыпуны, Сужаны, Свентнікі, Тараканцы, Трашкуны і Жуканцы[8].
У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939, згодна з літоўска-савецкім дагаворам, бальшавікі перадалі тэрыторыю гміны ў склад Літвы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
- ↑ Dziennik Urzędowy Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich z 1919 r., Nr 5, poz. 41.
- ↑ Dziennik Rozkazów z 1920 r., Nr 35, poz. 753.
- ↑ Mielcarek, Adam Janusz (2008). Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton.
- ↑ Dz. Urz. TKR.
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29
- ↑ Rozporządzenie Wojewody Wileńskiego z dnia 20 września 1938 r. w sprawie zmiany granic gromad, utworzenia nowych gromad i ustalenia ich nazw w powiecie wileńsko-trockim (Wileński Dziennik Wojewódzki, 1938, nr 14, poz. 150).