Непапраўны Рон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Непапраўны РонM:
Ron's Gone Wrong
Жанр прыгодніцкі фільм, сямейны фільм, навукова-фантастычны фільм[d], кінакамедыя і гумарыстычная фантастыка[d]
Рэжысёры
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Fórum Hungary[d][1]
Працягласць 106 хв.
Прэм’ера 2021
IMDb ID 7504818
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Непапраўны Рон» (англ.: Ron’s Gone Wrong) — брытанска-амерыканскі анімацыйны фільм студыі «20th Century Animation» 2021 года. Прэм’ера стужкі адбылася ў кастрычніку 2021 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У любога дзіцяці павінен быць сябар. Сапраўдны, а не нейкі там хатні гадаванец. Такім найлепшым сябрам можа стаць выдатны робат, які ўмее рухацца, казаць, але галоўнае — можа падлучацца да інтэрнэту і дапамагаць свайму гаспадару рабіць публікацыі ў сацсетках і даведвацца пра ўсе апошнія тэндэнцыі, падтрымліваць сувязь з аднакласнікамі і быць у курсе падзей.

Такія робаты ёсць ва ўсіх школьнікаў, акрамя сарамлівага Барні, які з-за гэтага адчувае сябе чужым сярод сваіх аднагодкаў. Аднойчы хлопчык атрымлівае на дзень нараджэння доўгачаканы падарунак. Але робат па імі Рон аказаўся бракаваным, і яго юны гаспадар вырашае самастойна навучыць яго ўсяму, што ведае сам.

Зноскі