Непатапляльнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Схема адсекаў БПК пр. 61.
Вылучаныя аддзяленні боезапасу (1, 3, 4); подвежавыя аддзяленні (2); цыстэрны (5)

Непатапля́льнасць — здольнасць судна заставацца на плаву і не перакульвацца пры пашкоджанні яго корпуса і затапленні аднаго або некалькіх адсекаў. Таксама — раздзел тэорыі карабля, які вывучае гэтую мараходную якасць.

У тэорыі карабля разглядаецца асобна, але па сутнасці з’яўляецца складнікам жывучасці судна. Захаванне непатапляльнасці таму з’яўляецца часткай барацьбы за жывучасць (БЗЖ).

Паняцце непатапляльнасці ўпершыню ўведзена С. В. Макаравым, тэорыя непатапляльнасці створана А. М. Крыловым, дапоўнена і развіта И. Р. Бубновым, і інш. Першы вядомы выпадак прымянення тэорыі непатапляльнасці — выпрамленне браняносца «Арол», пашкоджанага ў Цусімскай бітве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагин, В. Д. Практические расчеты остойчивости, непотопляемости и ходкости судов. Л., Судостроение, 1998.