Непрамыя выбары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Непрамыя выбары — працэс, у якім выбаршчыкі падчас выбараў галасуюць не за кандыдатаў на пасаду, а за людзей, якія пазней будуць рабіць выбар. Адна з найстарэйшых выбарчых форм, якая па сённяшні дзень выкарыстоўваецца для шматлікіх верхніх палат і прэзідэнцкіх пасад. Самым вядомым прыкладам непрамых выбараў з'яўляюцца прэзідэнцкія выбары ў ЗША, дзе народ абірае калегію выбаршчыкаў, якая абірае прэзідэнта краіны. Прэзідэнт Германіі аналагічна абіраецца Федэральнай канвенцыяй, якая склікаецца для гэтай мэты. У Індыі і шэрагу іншых краін прэзідэнтаў ці цырыманіяльных кіраўнікоў іншых ступеняў абіраюць парламенты.