Нераст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ікра аўсянкі

Нераст — адкладанне рыбамі і кругларотымі спелых ікры і малака з далейшым апладненнем. Адбываецца пры пэўных для кожнага віду ўмовах (сезон, тэмпература, салёнасць вады, глыбіня, скорасць цячэння, субстрат і інш.), адным ці некалькімі заходамі. Субстратам для нерасту літафільных рыб (асятры, ласосі, галавень, жэрах і інш.) служыць камяніста-галечнікавы грунт, псамафільных (напр., гальцы, печкуры) — пясок, часам карэньчыкі раслін, фітафільных (карп, лешч, плотка, сазан, шчупак і інш.) — расліны, астракафільныя (напр., гарчакі) адкладаюць ікру ў мантыйную поласць малюскаў, пад панцыр крабаў і інш., пелагафільныя (белы амур, камбалы, таўсталобікі, чахонь і інш.) у тоўшчу вады. У трапічных і субтрапічных рыб сезонны нераст слаба выяўлены, расцягнуты, выспяваенне ікры і нерасту часта парцыённыя, раз за некалькі месяцаў. Большасць рыб халодных і ўмераных шырот нерастуюць раз за год, некаторыя прахадныя рыбы — 1-2 разы за жыццё. У час нерасту ў многіх рыб развіваецца шлюбны ўбор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]