Нератоўка
Выгляд
| Нератоўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 33,5 км |
| Басейн | 183 км² |
| Расход вады | 0,8 м³/с (вусце) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет |
| • Каардынаты | 52°47′08,10″ пн. ш. 29°08′41,27″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Пціч |
| • Месцазнаходжанне | за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор |
| • Каардынаты | 52°35′56,18″ пн. ш. 28°45′46,88″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,5 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Прыпяць |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раён | Акцябрскі раён |
|
|
|
Нерато́ўка[1] — рака ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 33,5 км[2]. Плошча вадазбору 183 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, шырынёй 1,5—3 км. Вышыня схілаў даліны 3—6[1] м. У нізоўі пойма двухбаковая, шырынёй 1—2 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 10—12 м, у ніжнім 6—7 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—1,2 м[1].
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ гарадскі пасёлак Акцябрскі. Каля вусця ракі, на правым беразе знаходзіцца Акцябрскі заказнік.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 291. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Казлова Н. М. Сяцко Ф. І. Нератоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 12. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- НЕРАТОЎКА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»