Нерскае пласкагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нерскае пласкагор’е
руск. Нерское плоскогорье
64° пн. ш. 145°30′ у. д.HGЯO
Краіна
Даўжыня130 км
Шырыня50—70 км
Найвышэйшая вяршыняХуламрын 
Найвышэйшы пункт2077 м 
Нерскае пласкагор’е (Расія)
Нерскае пласкагор’е
Нерскае пласкагор’е (Магаданская вобласць)
Нерскае пласкагор’е

Не́рскае пласкагор’е[1] (руск.: Нерское плоскогорье) — пласкагор’е ў Расіі, у Якуціі і Магаданскай вобласці.

Пласкагор’е знаходзіцца на паўночным усходзе Сібіры. З паўночнага ўсходу абмежавана хрыбтом Чэрскага, з паўднёвага ўсходу — Верхнекалымскім нагор’ем, з паўднёвага захаду — хрыбтом Сарычава. Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень складае амаль 130 км, з захаду на ўсход — 50—70 км. Пераважаюць вышыні ў 700—1500 м. Найбольшая вышыня дасягае 2077 м (гара Хуламрын)[2]. Складзена з пясчанікаў, алеўралітаў і гліністых сланцаў. Паўсюдна вечная мерзлата. Расліннасць у ніжняй частцы схілаў — рэдкія лістоўнічныя лясы, зараснікі кедравага сланіку, хмызняковай вольхі, вышэй 1100—1200 м — горная тундра. На паўднёвых схілах пласкагор’я сустракаецца стэпавая расліннасць.

Праз Нерскае пласкагор’е працякае рака Нера (прыток Індыгіркі)[3], пралягае тракт Усць-Нера — Магадан[2].

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1786 годзе Нерскае пласкагор’е ў час Паўночна-Усходняй сакрэтнай экспедыцыі перасякаў рускі мараплавец, географ і гідрограф, адмірал Г. А. Сарычаў[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]