Неруш
Артыкул або раздзел змяшчае звесткі пра адзін або некалькі запланаваных або чаканых фільмаў. |
| Неруш | |
|---|---|
| Неруш | |
| | |
| Жанр | фэнтэзійны фільм |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
«Не́руш» — беларускі незалежны беларускамоўны мастацкі фільм, здымкі якога пачаліся ў 2015 годзе рэжысёрам Дзянісам Жыгуновым на базе «Aurios Studios».[1][2][3]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У аснове фільма — балада пра трох персанажаў, якія сутыкаюцца са звышнатуральнымі з’явамі і істотамі.
Ролі выконвалі
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Пад канец 2014 года мінская фірма «Aurios Studios» аб’яднала маладых прафесіяналаў у сферы кіно, літаратуры і музыкі для стварэння паўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Для таго, каб зарабіць грошы для здымак кіно, удзельнікі праекта звярнуліся да краўдфандзінга. На працягу 2015 года здымачная група працавала з першакрыніцамі, стварала сцэнар, здымалі першыя сцэны. Асноўная частка здымак прайшла ў Беларусі, у Віцебскай вобласці, здымалі і на мяжы з Прыбалтыкай, у Друі. Камерным хорам «Салютарыс» быў створаны і запісаны саўндтрэк да фільма, а таксама здымачнай групай выпушчаны афіцыйны трэйлер.[4]
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Дзяніс Жыгуноў
- дырэктар — Павел Герасімовіч
- сцэнар — Юлія Шэдзько
- аператары — Алёна Жыгунова, Дзяніс Жыгуноў, Дзмітрый Стэльмах
- мантаж — Дзяніс Жыгуноў
- 3D — Яўген Іваніцкі
- кампазітар — Павел Герасімовіч
Зноскі
- ↑ У Беларусі здымаюць беларускамоўнае фэнтэзі «Неруш». «Наша Ніва». 26.01.2016. Праверана 2020-02-01.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Первунин, Василий (30/05/2017). «Неруш». Что покажут в ленте по мотивам народных легенд?(руск.). «Аргументы и факты». Праверана 2020-02-01.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ На сайце talaka.by пачаўся збор сродкаў на беларускі фільм-фэнтэзі «Неруш». «Белсат». 2016.02.13. Праверана 2020-02-01.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ У Мінску здымаюць паўнаметражнае беларускае фэнтэзі. Белтэлерадыёкампанія. 26 Студзеня 2016. Праверана 2020-02-01.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Грушэцкі. Ад скандынаўскай балады да беларускага фэнтэзі // Звязда : газета.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны трэйлер фільма на YouTube
- Афіцыйная старонка «Неруш» у сацыяльнай сетцы «VK»
- «Неруш» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»