Нерчынскі дагавор
| Нерчынскі дагавор | |
|---|---|
| | |
| Дата падпісання | 6 верасня 1689 |
| Месца падпісання | |
| Бакі | імперыя Цын, Маскоўская дзяржава, Fyodor Alexeyevich Golovin[d], Songgotu[d], Tong Guogang[d] |
| Мовы | лацінская мова, руская і маньчжурская мова |
Не́рчынскі дагавор (рэдка Нерчынскі трактат) — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Імперыяй Цын, які ўпершыню вызначыў адносіны і мяжу паміж дзвюма дзяржавамі. Падпісаны 27 жніўня (6 верасня) 1689 года пад Нерчынскам.
З'явіўся вынікам «Албазінскай вайны» — аблогі маньчжурскім войскам рускай крэпасці Албазін 1685 і 1686 гадоў. Падпісаны рускім пасольствам на чале з Фёдарам Галавіным і прадстаўнікамі цынскай дзяржавы на чале з Санготу. Мяжа праведзена па рацэ Аргуні і далей па Станавым хрыбце да берага Ахоцкага мора (усходні ўчастак мяжы паміж хрыбтамі Ківун і Тайканскі не атрымаў выразнага геаграфічнага абазначэння).
Расія па дагаворы пазбаўлялася крэпасці Албазін, губляла занятае ёю Прыамур'е. Складзены на лацінскай, маньчжурскай і рускай мовах (арыгінал на рускай лічыцца страчаным). Спыніў дзеянне з заключэння Айгунскага (1858) і Пекінскага (1860) дагавораў.

Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алексеев А. И. Освоение русскими людьми Дальнего Востока и Русской Америки. До конца XIX в. — М.: Наука, 1982. — 288 с.
- Кабанов П. И. Амурский вопрос. — Благовещенск, 1959. — 256 с.
- Невельской Г. И. Подвиги русских морских офицеров на крайнем востоке России 1849—1855.. — М.: ОГИЗ, 1947. — 400 с.
- Мясников В. С. Империя Цин и Русское государство в XVII веке / Отв. ред. чл.-кор. АН СССР С. Л. Тихвинский; Институт Дальнего Востока АН СССР. — М.: Наука (ГРВЛ), 1980. — 312 с. — 5000 экз.
- Яковлева П. Т. Первый русско-китайский договор 1689 года. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1958.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нерчынскі дагавор Архивная копия Руская рэдакцыя
- Zhao, Gang (2006), Reinventing China Imperial Qing Ideology and the Rise of Modern Chinese National Identity in the Early Twentieth Century, Modern China, 32 (1): 3–30, doi:10.1177/0097700405282349, JSTOR 20062627