Нерэгулярны спадарожнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нерэгулярныя спадарожнікі)
Феба — самы вялікі нерэгулярны спадарожнік Сатурна

Нерэгуля́рны спадаро́жнік (англ.: irregular, часам выкарыстоўваецца калька ірэгулярны) — натуральны спадарожнік планеты, рух якога адрозніваецца ад агульных правіл. Гэта можа быць спадарожнік, арбіта якога больш выцягнута, інакш гаворачы, з вялікім эксцэнтрысітэтам; спадарожнік, які рухаецца па арбіце ў адваротным кірунку; спадарожнік, арбіта якога характарызуецца большым нахілам да экватарыяльнай плоскасці.