Несапраўднае скляпенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема фальшывага скляпення

Несапраўднае скляпенне — прыём мура ў архітэктуры, пры якім утвараецца падабенства звужанай, скляпенчатай столі.

Быў вядомы яшчэ ў Старажытным Егіпце. Этрускі выкарыстоўвалі клінчатыя аркі і несапраўдныя скляпенні ў VII—VI ст. да н.э. У адрозненне ад сапраўднага скляпення, якое ўпершыню з'явілася ў Старажытным Рыме, пры якім вялікая частка камянёў вісіць у паветры, падпіраецца суседнімі і замыкаецца замковым каменем наверсе, у несапраўднаым скляпенні ўсе камяні мура ляжаць адзін на адным, так, што іх цэнтры цяжару не выходзяць за межы вертыкальнай праекцыі мура.